У старым савецкiм фiльме "Жыцьцё i дзiвосныя прыгоды Рабiнзона Круза" з
Леанiдам Кураўлёвым у галоўнай ролi амаль няма нiякiх
эфектных эжысёрскiх i сцэнарных знаходак. Галоўны герой, адпаведна
з сюжэтам кнiгi, самотна змагаецца з прыродай, размаўляе з
сабакам, вядзе каляндар, вырошчвае злакi, пакутуе ад сезонных
дажджоў. Знаходкай можа лiчыцца хiба што музычнае афармленне
фiльму. Мы нават не пытаемся ў вас прозвiшча кампазiтара.
Здагадайцеся, як называецца музычны твор, што лейтматывам праходзiць
праз увесь фiльм.