У польскай пiсьменнiцы Анны Бжэзiньскай ёсць цыкл казачна-фантастычных
апавяданняў. У адным з iх расказваецца пра маладога князя, якi
марыў перанесцi праз ручай ведзьму, каб тая выканала тры жаданнi.
Сярод жаданьняў была мара сустрэць прыгожую князёўну цi
каралеўну, якая стала б добрай жонкай. Вось i сядзеў князь
на беразе ручая i чакаў, калi ж да броду падыдзе ведзьма. А чым ён
займаўся, каб не губляць часу?