Як вы добра ведаеце, па Беларусi доўгiя гады праходзiла рыса
аседласцi. У вынiку многiя яўрэi бралi сабе прозвiшчы па назвах
гарадоў, дзе жылi. Вось i прозвiшча гэтага шоумена з iмiджам
iнтэлектуала, а з нядаўняга часу яшчэ i рэжысёра, вядомага фiльмам
"Пастух сваiх кароваў", не мае нiякай сувязi з вядомым ангельскiм
лордам. Бо прозвiшча гэтае ў Беларусi давалi жыхарам аднаго
гораду. Назавiце гэтае прозвiшча i гэты горад.