Гэтыя два падобныя па гучаннi словы прыйшлi да нас з англiйскай мовы.
Яны часта сустракаюцца ў жаночых глянцавых часопiсах, бо
абазначаюць два папулярныя ў сучасных жанчын заняткi. А адзiн з
такiх часопiсаў напiсаў, што гэтыя заняткi можна сумясцiць.
Для гэтага падчас аднаго з iх трэба раўнамерна размеркаваць цяжар
у руках i незаўважна для навакольных людзей павольна пацiскаць
плячыма, нiбыта кажучы "не ведаю". Назавiце абодва заняткi.